Кабзон зноў едзе ў Данецк забаўляць тэрарыстаў

26.05.15 14:35 - Украіна

Артыст і дэпутат Дзярждумы РФ ад "Адзінай Расеі" Іосіф Кабзон ў бліжэйшыя дні дасць два канцэрты ў Данецку.

Пра гэта паведаміў «міністр культуры ДНР» Аляксандр Парэцкі, перадае Глаўком са спасылкай на прэс-службу «Данецкага агенцтва навінаў».

«28 траўня мы чакаем прыезду расійскага эстраднага спевака, ганаровага грамадзяніна «ДНР» Іосіфа Давыдавіча Кабзона. Артыст дасць два канцэрты ў Тэатры оперы і балета», - адзначыў Парэцкі.

Нагадаем, Кабзон і дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валеры Рашкін ўключаны ў спіс санкцый ЕС адносна Украіны. Яны не могуць ўязджаць у краіны ЕС, іх актывы ў Еўрасаюзе замарожаныя.

Адзначым, раней спеваку Іосіфу Кабзону прысвоілі званне народнага артыста самаабвешчанай «ЛНР».

Каментары