СБУ апублікавала сьпіс расейскіх спецназаўцаў, якія ваявалі ў Данбасе

21.05.15 12:03 - Украіна

Служба бясьпекі Украіны выявіла каля 60 ваенных, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях у Данбасе.

Як паведаміў ня брыфінгу начальнік контрразведкі СБУ Віталь Найда, вайскоўцы 3 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння расійскага ГРУ (Тальяці) знаходзяцца на тэрыторыі Украіны з сакавіка 2014 года, паведамляе Hromadske.tv.










СБУ таксама паказала месца разведвальна-дыверсійнай актыўнасці групы іншага палоннага спецназаўца - Ерофеева - у тыле сілаў ATO.




Канчатковай мэтай баявога загаду групы Ерофеева была падрыхтоўка збройнага захопу Шчасце Луганскай вобласці.

Як вядома, пад Шчасце ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух расійскіх спецназаўцаў - капітана Ерофеева і сяржанта Аляксандрава.

Каментары