Ва Украіне прыняты закон аб ваенным становішчы

12.05.15 17:51 - Украіна

Вярхоўная Рада прыняла закон аб прававым рэжыме функцыянавання дзяржавы ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча.

Адпаведны закон падтрымалі 254 народных дэпутата, перадае podrobnosti.ua.

У прэзідэнцкім законе вызначаюцца правілы функцыянавання дзяржавы ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча і парадак стварэння ваенных адміністрацый.

Пры гэтым ваеннае камандаванне і адміністрацыі будуць мець права ўсталёўваць рэжым узмоцненай аховы важных аб'ектаў, ўводзіць працоўную павіннасць для працаздольных асоб, прымусова адчужаць прыватную і камунальную маёмасць на патрэбы дзяржавы.

Яны змогуць таксама забараняць правядзенне мірных сходаў, мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый, іншых масавых мерапрыемстваў, у тым ліку і забараняць дзейнасць палітычных партый, праводзіць эвакуацыі насельніцтва і іншыя мерапрыемствы.

У той жа час дэпутаты прыбралі норму аб канфіскацыі ўсёй агнястрэльнай зброі ў насельніцтва ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча.

Каментары