Расіяне сцягнулі да Крыму новыя бамбардзіроўшчыкі

12.05.15 17:11 - Украіна

Расейцы сцягваюць да ўкраінскіх межаў навейшую авіятэхніку.

На авіябазы Крыму і Растоўскай вобласці - даставілі новыя бамбардзіроўшчыкі Су-34 і мадэрнізаваныя знішчальнікі Су-27П, паведамляе podrobnosti.ua.

Пра гэта заявілі ў прэс-службе Паўднёвага ваеннай акругі. Гаворка ідзе пра пяць баявых машын. У бліжэйшы час на гэтыя базы нібыта плануюць даставіць яшчэ 40 ваенных самалётаў.

Фота: Wikipedia

Каментары