![]() |
бел | рус |
Дата нараджэння: | 1972 |
Краіна нараджэння: | Беларусь |
Гамадзянства: | Беларусь |
Пол: | М |
Камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама.
На працягу многіх гадоў прымаў удзел у шматлікіх выпадках збіцця і незаконнага затрымання мірных грамадзян, прайшоўшы шлях ад простага АМАПаўца да камандзіра менскага АМАПу.
31.03.2017 кіраваў затрыманьнямі мірных грамадзян у Менску каля будынку КДБ.
26.03.2017 кіраваў разгонамі і збіццём мірных грамадзян у Менску ў раёне Кастрычніцкай плошчы.
25.03.2017 кіраваў разгонамі і збіццём мірных грамадзян у Менску на праспекце Незалежнасці.
17.03.2017 кіраваў разгонамі і збіццём мірных грамадзян у цэнтры Менска.
07.07.2005 падчас акцыі памяці выкрадзенага рэжымам людзей "Ланцуг неабыякавых людзей" у Мінску ўдарыў па твары Святлану Завадскую. Пазней заявіў, што "пабачыў, як Святлана Завадская нанесла яго таварышу ўдар кулаком па шыі, а калі той павярнуўся, сарвала з яго бярэ і кінула на зямлю. Ён вырашыў заступіцца за калегу і зрабіў заўвагу: маўляў, жанчына, што вы робіце? А Завадская без доўгіх тлумачэнняў адказала яму наймагутным ударам у сківіцу. І хацела, мабыць, дадаць яшчэ раз - мацней, таму амапавец, абараняючыся, ударыў яе па твары."