![]() |
бел | рус |
Гамадзянства: | Беларусь |
Пол: | М |
Начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Магілёўскай вобласці.
30.03.2017 выступаў абвінаваўцай у судзе супраць Андрэя Бандарэнкі. Прасіў суд даць Бандарэнку 1 год строгага рэжыму, узяўшы яго пад варту. Ён лічыць, што віна Бандарэнкі даказаная паводле артыкулу 411 2 часткі. Паводле абвінаваўцы, сыстэматычна парушаў парадак адбываньня паказаньня ў папраўчай установе. Спаслаўся на паказаньні сьведак. Згадаў, што Бандарэнка віну не прызнаў, але рапарты супрацоўнікаў адміністрацыі турмы пацьвярджаюць, што асуджаны парушэньні зьдзяйсьняў. Пракурор Мінаў інтэрпрэтаваў тое, што суды не задаволілі скаргаў Бандарэнкі, як слушнасьць дзеяньняў турэмнікаў. Недакладнасьці ў паказаньні турэмнікаў, зазначыў Мінаў, нязначныя і не ўплываюць на аб’ектыўнасьць сьледзтва. Пракурор Мінаў назваў Бандарэнку небясьпечным для грамадзтва чалавекам (http://www.svaboda.org/a/28399662.html).