Паўтары тысячы чалавек ўзялі штурмам падмаскоўны рэйхстаг пры падтрымцы САУ з надпісам "Марыупаль помсціць".

24.04.17 11:10 - Расея

Праз сем дзесяцігоддзяў пасля заканчэння другой сусветнай вайны расейцы ўсё яшчэ працягваюць штурмаваць рэйхстаг. Фанерны.

На выходных у падмаскоўным парку "Патрыёт" паўтары тысячы чалавек узялі ўдзел у штурме макета нямецкага рэйхстага.
Штурм адбываўся пад наглядам міністра абароны РФ Сяргея Шайгу. У рэканструкцыі прымала ўдзел каля паўтары тысячы чалавек, самалёт і бронетэхніка.
Адна з самаходных артустановак была ўпрыгожана надпісам "Марыупаль помсціць". За што помсьціў рэйхстагу Марыупаль, не паведамлялася.



Каментары