Пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці Кантэміраўскай танкавай дывізіі ЗВО Расеі

24.03.17 14:23 - Расея

У Заходнім ваенным акрузе Расеі рыхтуюцца да перакідання тэхнікі і жывой сілы "ў раёны засяроджвання".

Як паведамляе міністэрства абароны Расеі, сёння шэраг частак і падраздзяленняў Кантэміраўскай танкавай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (ЗВА) былі паднятыя па трывозе ў рамках раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці.

У цяперашні час вайскоўцы ажыццяўляюць падрыхтоўку баявой і спецыяльнай тэхнікі да здзяйснення маршаў у раёны засяроджвання.

Каментары