Расейскі "Яблык" перадумаў прызнаваць Крым украінскім

29.02.16 15:59 - Расея

Кандыдат у прэзідэнты Расеі ад партыі Рыгор Яўлінскі і "Яблык" прапануюць склікаць міжнародную канферэнцыю па статусе Крыма, а таксама правесці рэферэндум

Пра гэта заявіла кіраўнік расейскай ліберальнай партыі "Яблык" Эмілія Слабунова, паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на "Рускую службу навінаў".

"Мы не аддамо Крым, мы кажам, што трэба цывілізавана вырашаць тую сітуацыю, якая склалася ў сувязі з анэксіяй Крыму", - сказала яна.

Кандыдат у прэзідэнты ад партыі Рыгор Яўлінскі і "Яблык" прапануюць склікаць міжнародную канферэнцыю па статусе Крыма, а таксама правесці рэферэндум, які змог бы задаволіць усе зацікаўленыя бакі.

Каментары