Духоўныя скрэпы: у РПЦ патлумачылі, што такое не праваслаўныя прадукты

25.10.15 14:14 - Расея

Праваслаўнымі нельга лічыць «трансгенныя тлушчы, алкагольныя напоі кепскай якасці, чыпсы і энергетыкі».

Парады даў намеснік Усевалада Чапліна, які ўзначальвае аддзел узаемадачыненняў царквы і грамадства. Святар Раман Багдасараў мяркуе, што забаронена спажываць геннамадыфікаваныя прадукты. Яны шкодзяць не толькі самому чалавеку, але і ягоным нашчадкам, паведамляе charter97.org.

За праваслаўныя нельга ўважаць «трансгенныя тлушчы, алкагольныя напоі кепскай якасці, чыпсы і энэргетыкі - увогуле, усё, што адмоўна ўплывае на здароўе чалавека». Пры гэтым правільнасць таго ці іншага тавару звязаная не толькі з яго якасцю. Са слоў Багдасарава, праваслаўны прадукт не можа змяшчаць у сваім кошце «кошт яхты ці вілы на Канарах вытворцы гэтых прадуктаў», бо гэта адразу закладвае «кроплю смуроду ў выглядзе крадзеных матэрыяльных сродкаў», піша «Інтэрфакс».

Каментары