У Расеі хочуць прымусова залічыць ўсіх дзяцей у патрыятычны ордэн

28.08.15 16:05 - Расея

Пачынаць выхоўваць юных патрыётаў прапануецца ўжо з дзіцячага саду.

Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга ад фракцыі "Адзіная Расея" Віталь Мілонаў звярнуўся да прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева з прапановай стварыць патрыятычную дзіцячую арганізацыю, сяброўства ў якой было б абавязковым. Пачынаць выхоўваць юных патрыётаў прапануецца ўжо з дзіцячага саду.

"Сённяшнія часы, на жаль, шмат у чым нагадваюць часы вайсковыя. Менавіта моладзь, як правіла, знаходзіцца ў перакрыжаванні ідэалагічнай зброі, становіцца ахвярай разлагаючай заходняй прапаганды", - заявіў дэпутат газеце "Вести".

Арганізацыю Мілонаў прапанаваў назваць "Доброделы" ці "Саюз святога Георгія". У яе шэрагах, па задумке дэпутата, павінны апынуцца ўсе расійскія дзеці па-за залежнасці ад сацыяльнага становішча і матэрыяльнага дастатку. У вольны ад вучобы час будуць займацца грамадскімі працамі, наведваць патрыятычныя гурткі і лекцыі па гісторыі Расеі, а таксама ўдзельнічаць у валанцёрскай працы - з пенсіянерамі і маючымі патрэбу.

Мілон
аў лічыць, што ўсерасейская арганізацыя моладзі павінна мець стоадсоткава дзяржаўны ўдзел, каб яна не стала чарговым некантралюемым і фіктыўным рухам.


Крыніца
: glavnoe.ua

Каментары