Расейцы збіраюць уцалелыя пасля знішчэння забароненыя прадукты

07.08.15 23:36 - Расея

У Смаленскай вобласці пасля знішчэння санкцыйнай ежы людзі збіраюць уцалелыя прадукты. Адпаведнае фота апублікаваў «Дождж».

На фота бачна, як людзі збіраю часткова уцалелую гародніну на месцы яе знішчэння.

Як распавёў адзін з мясцовых жыхароў выданню Працоўны шлях, з санкцыйных персікаў выйдзе «выдатная самагонка». Для яе вытворчасці, адзначыў ён, не спатрэбіцца цукар, хопіць адных дрожджаў.

Нагадаем, з 6 жніўня увезеныя на тэрыторыю Расіі санкцыйныя прадукты з ЕС знішчаюць на месцы.




Источник: glavcom.ua

Каментары