Армія Расеі вяртаецца да бронецягнікоў - Rzeczpospolita

06.08.15 13:15 - Расея

Міністэрства абароны Расеі вырашыла вярнуць на ўзбраенне бронецягнікі, якія апошні раз ездзілі дзесяць гадоў таму.

Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita, дадаючы, што войска Расеі атрымае назад чатыры такія чыгуначныя баявыя машыны, якія былі спісаныя ў 2009 годзе.

Бронецягніка "Байкал", "Церак", "Дон" і "Амур" раней ездзілі на Паўночным Каўказе. Галоўнай іх задачай была дастаўка салдат і цяжкага ўзбраення, а таксама правядзенне рамонтных работ на пашкоджаных чыгуначных шляхах.

У расейскім Мінабароны лічаць, што такі тып ўзбраення "добра падыходзіць для лакальных канфліктаў".


Крыніца:
zn.ua

Каментары