Пуцін задумаў жорсткую расправу для заходніх прадуктаў

24.07.15 15:25 - Расея

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў юрыстам распрацаваць механізм знішчэння на мяжы з РФ прадуктаў харчавання, якія трапілі ў так званы спіс "контрсанкцый".

Як паведамляюць "РІА Навіны", міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў папрасіў Пуціна дазволіць знішчэнне партыі прадуктаў з краін, якія трапілі ў спіс расейскіх санкцый.

У сваю чаргу, Пуцін спытаў у прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, як ён глядзіць на такія меры.

думаю, што тут можна было б прымяніць такія ж жорсткія меры, як калісьці было зроблена ў дачыненні да ікры асятровых рыб", - сказаў Мядзведзеў.

"Добра. Давайце пагодзімся з прапановай міністра. І прашу адміністрацыю і ўрад прапрацаваць гэта з юрыстамі і прапанаваць адпаведнае рашэнне", - падкрэсліў Пуцін.


Крыніца: apostrophe.com.ua

Каментары