Толькі 12% расейцаў не ўхваляюць дзеянні Пуціна

23.07.15 14:46 - Расея

87% расейцаў ўхваляюць дзейнасць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта РФ. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання «Лявада-Цэнтра».

Так, у ліпені 2015 ўзровень электаральнай падтрымкі Пуціна склаў 87% чэрвені было 89%).

Не ўхваляюць дзеянні Пуціна ўсяго 12% апытаных.

У той жа час дзейнасць прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева падтрымлівае 65% апытаных, не падтрымлівае - 33%.

Пры гэтым 59% расейцаў лічаць, што справы ў Расеі рухаюцца ў правільным кірунку, 23% думаюць, што краіна ідзе па няправільнаму шляху.

Апытанне праведзена 17-20 ліпеня 2015 года па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы. Статыстычная хібнасць дадзеных гэтых даследаванняў не перавышае 3,4%


Крыніца
: Главком

Каментары