У Хабараўскам краі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-95МС

14.07.15 17:58 - Расея

Гэта ўжо шосты з пачатку лета інцыдэнт, які адбыўся з ваеннымі самалётамі РФ.

Аварыя адбылася пры выкананні планавага вучэбна-трэніровачнага палёту. "Экіпаж пакінуў самалёт. Палёт выконваўся без боекамплекта", - распавялі ў кіраванні прэс-службы і інфармацыі міністэрства. У Мінабароны дадалі, што самалёт упаў у бязлюдным раёне, на зямлі разбурэнняў няма.

Сённяшні інцыдэнт - шосты з пачатку лета, які адбыўся з ваеннымі самалётамі, інфармуе "Інтэрфакс". Так, 8 чэрвеня стратэгічны бамбавік Ту-95 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы на аэрадроме Украінка. У выніку аварыі адзін лётчык загінуў, яшчэ чацвёра пацярпелі.


Крыніца: UDF.by

Каментары