![]() |
бел | рус |
Колькасьць ахвяр абвалу казармы пад Омскам дасягнула 23.
Целы 22 вайскоўцаў навучальнага цэнтру ВДВ ратавальнікі дасталі з-пад завалаў, яшчэ адзін памёр ад траўмаў у лякарні, паведамляе Омскае абласное міністэрства аховы здароўя.
Папярэдняя прычына абвалу – парушэньні падчас рамонту.
Паводле папярэдніх зьвестак, у момант абрушэньня ў казарме знаходзілася каля 45 чалавек.
У Омскай вобласьці ў нядзелю ўвечары ў чатырохпавярховай казарме навучальнага цэнтру ВДВ абрынуліся перакрыцьці адной з сэкцый будынку. У праваахоўных органах рэгіёну выказалі здагадку, што прычынай абвалу маглі стаць парушэньні пры рамонтных працах.
Каментары