У Расеі адразу ў двух розных гарадах абрынуліся сцены дамоў

11.07.15 22:02 - Расея

Разглядаюць розныя версіі — ад выбуху бытавога газу да аслаблення нясучых канструкцыяў.

У расейскай Пярмі сёння раніцай абрынуўся фасад жылога пяціпавярховага дома. Паводле звестак МНС, шпіталізавана чацвёра пацярпелых, адзін чалавек памёр у лякарні. Здарэнне адбылося раннім ранкам — абваліўся вугал дома 1950 года пабудовы з другога па пяты паверхі. Жыхары дома эвакуяваныя. Выратавальнікі разбіраюць завалы і правяраюць, ці няма там іншых пацярпелых. паведамляе euroradio.fm.

Некаторыя жыхары разбураных кватэр былі на лецішчы, таму не пацярпелі.

Разглядаюцца розныя версіі здарэння: аслабленне нясучых канструкцый або выбух бытавога газу. Паведамляецца пра распачатую крымінальную справу. Следчыя цяпер вывучаюць дакументацыю ў кіруючай кампаніі і ў арганізацыях, якія арандавалі памяшканні на першым паверсе дома, апытваюць іх супрацоўнікаў, а таксама пацярпелых ад абвалу людзей.

Таксама сёння раніцай у падмаскоўнай Нямчынаўцы здарыўся падобны інцыдэнт: на будоўлі дома абвалілася сцяна, пацярпелі пяцёра рабочых.




Каментары