![]() |
бел | рус |
Расейскім паліцыянтам дадуць больш правоў карыстацца зброяй.
Такія папраўкі ў закон "Аб паліцыі" ўнеслі на разгляд у думу. Паводле паправак, дзяржава будзе гарантаваць праваахоўнікам "прэзумпцыю даверу і падтрымку". Ім дазволяць страляць у людных месцах каб папярэдзіць тэракты, і абараніць дзяржаўныя ўстановы ад спробаў захопу.
Ёсць сярод навацый і пункт, які дазволіць паліцыянтам страляць у жанчын - цытую: "без бачных прыкмет цяжарнасці". Таксама расейскае права дазволіць адчыняць аўтамабілі і абшукваць грамадзян толькі па падазрэнні ў захоўванні зброі або наркотыкаў. Прагназуюць, што дэпутаты Дзяржаўнай Думы прымуць прапанаваныя змены ў закон.
Крыніца: podrobnosti.ua
Каментары