У Расеі ўсталявалі помнік ВАВ з партрэтам фашыста

26.06.15 17:11 - Расея

У пасёлку Сумкіна каля Табольска ў Расеі ўсталявалі помнік "Абаронцам айчыны ва ўсе часы", на якім намаляваны вайсковец вермахта.

На помніку, усталяваныму каля тыдня таму ля клуба "Воднік", адлюстраваны Вернер Гольдберг (1919-2004) - вайсковец вермахта часткова габрэйскага паходжання, які паслужыў фотамадэллю ў нацысцкай прапагандзе як "ідэальны германскі салдат".

Вырабіла помнік мясцовая кампанія "Дом каменя" па эскізе, прадстаўленаму нейкай маскоўскай фірмай.

Ні вытворца, ні заказчык падвоху не заўважылі, хоць на малюнку намалявана відавочна не савецкая каска.





Пасля скандалу ў сацыяльных сетках малюнак на помніку трохі перайначылі, перарабіўшы спачатку каску, а потым твар чалавека, у выніку чаго "савецкі салдат" стаў падобны на в'етнамца.


Крыніца
: apostrophe.com.ua

Каментары