Вата радуецца: рэйтынг Пуціна ў Расеі дасягнуў гістарычнага максімуму

24.06.15 13:16 - Расея

Толькі 10% расейцаў не адабраюць дзейнасць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта РФ.

Рэйтынг адабрэння працы Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта РФ дасягнуў гістарычнага максімуму, склаўшы 89% ад колькасці апытаных расейцаў. Пры гэтым 64% рэспандэнтаў упэўненыя, што Расея рухаецца ў правільным кірунку, сведчаць дадзеныя апытання Левада-цэнтра за чэрвень.

У той жа час, паводле даследавання Pew Research Center, расейцы менш за жыхароў іншых краін свету вераць у здольнасць амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы аказваць пазітыўны ўплыў на сусветную палітыку. У Расіі дзеянні Абамы не адабраюць 86% апытаных, тады як падтрымліваюць толькі 11%.


Крыніца
: korrespondent.net
Фота: AP

Каментары