Расея абвясціла Польшчу і Румынію сваімі мішэнямі

24.06.15 13:01 - Расея

Элементы супрацьракетнай абароны, якія разгортваюцца ў Польшчы і Румыніі, ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для Расеі, заявіў замсекретаря Савета бяспекі Расеі Яўген Лук'янаў.

"Ім бы лепш думаць пра іншае, той жа Польшчы, Румыніі. Размяшчэнне элементаў СРА, пускавых установак, якія рэальна нацэлены на нашы стратэгічныя ядзерныя сілы, - гэта для іх праблема. Яны аўтаматычна становяцца нашымі мішэнямі", - сказаў Лук'янаў.

"Калі ім падабаецца быць мішэнямі праз амерыканскія сістэмы ўзбраення, гэта іх выбар", - дадаў ён.

Лук'янаў таксама заявіў, што планы Вашынгтона па размяшчэнні 250 адзінак цяжкай тэхнікі ў сямі еўрапейскіх краінах можна растлумачыць нездаровым узбуджэннем, а не рэальнай пагрозай.


Крыніца: daily.com.ua

Каментары