Расійскі "АвтоВАЗ" спыніў канвеер з-за праблемаў з камплектуючымі

22.06.15 18:59 - Расея

Кампанія "АвтоВАЗ" цалкам спыніла зборку аўтамабіляў з-за праблемаў з пастаўкамі камплектуючых.

Па словах прадстаўніка кампаніі, у ліку адсутных кампанентаў апынуліся сядзення і выхлапныя сістэмы. Цяпер "АвтоВАЗ" спрабуе дамовіцца з партнёрамі аб аднаўленні паставак і спадзяецца зноў запусціць канвеер у самыя кароткія тэрміны.

У апошнія некалькі месяцаў "АвтоВАЗ" рэгістраваў рэзкае скарачэнне попыту на сваю прадукцыю. У сярэднім у красавіку і траўні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продажу ўпалі на траціну.

Пры гэтым "АўтаВАЗ" не адзіная кампанія, пацярпелая ад падзення попыту на аўтамабілі, які назіраецца ў Расеі ў сувязі з цяжкім эканамічным становішчам. Раней калужскі завод "ПСМА Рус" абвясціў аб прыпыненні зборкі аўтамабіляў Peugeot, Citroеn і Mitsubishi.


Крыніца: bbc

Каментары