На ваенных вучэннях у Расеі з самалёта выпала БМД

18.06.15 18:00 - Расея

Падчас ваенных вучэнняў у прыгарадзе Улан-Удэ з самалёта выпала баявая машына дэсанта (БМД), якую мелі намер спусціць з парашутам.

Пра гэта паведаміла крыніца ў расійскіх праваахоўных органах, перадае ТАСС.

З-за падзення БМД адбылося ўзгаранне каля 200 га лесу недалёка ад месца правядзення ваенных вучэнняў і размяшчэння ваенных складоў.

На месца сцягнутыя лясная ахова і пажарныя. Дадзеных аб аб'яўленні эвакуацыі пакуль няма, як і няма адназначнай інфармацыі аб ступені пагрозы пераходу агню на ваенныя склады.

18 чэрвеня ў раёне ваеннага гарнізона "Сасновы бор" пачаліся двухбаковыя камандна-штабныя вучэнні злучэнняў ПДВ РФ і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі. На палігон было дэсантавана каля 500 вайскоўцаў і 10 баявых машын дэсанта, было задзейнічана больш за 10 самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі (ВТА) Іл-76.


Крыніца
: apostrophe.com.ua

Каментары