Часопіс "Maxim" атрымаў папярэджанне ад Роскомнагляда за інтэрв'ю з Сяргеем Міхалком

08.06.15 15:54 - Расея

Мужчынскі часопіс "Maxim" атрымаў ад Роскомнагляда другое папярэджанне за паўгода, што дае ведамству права звярнуцца ў суд з пазовам аб закрыцці выдання.

Папярэджанне вынесена за інтэрв'ю з экс-лідарам беларускага гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргеем Міхалком, якое выйшла пад загалоўкам "Не, я ў Расею не паеду".

Падставай для вынясення папярэджання стала прысутнасць у тэксце нецэнзурнай лексікі, паведамляе bbc.co.uk.

Гэта ўжо другое папярэджанне, атрыманае часопісам за паўгоддзе, што дае магчымасць расейскаму ведамству праз суд зачыніць выдавецтва.

Каментары