П'яны расеец зламаў помнік Леніну, спрабуючы з ім сфатаграфавацца

04.06.15 16:16 - Расея

30-гадовы жыхар Кемераўскай вобласці ў стане алкагольнага ап'янення спрабаваў зрабіць сэлфі з помнікам Леніну.

Мужчына павіс на руцэ ў "правадыра", але помнік не вытрымаў цяжару і разваліўся. Раней гэты ж помнік ўжо ламалі дзеці.

Пра гэта са спасылкай на агенцтва FlashSiberia паведамляе Чацвёртая Улада.





Мужчына спрабаваў сабраць помнік Леніну, але яму гэтага зрабіць не ўдалося. Ўсталяваць асобу вандала ўдалося па адбітках пальцаў, пакінутых на піўной бутэльцы, якая апынулася побач з помнікам. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці і яго адбіткі ёсць у базе паліцыі.

У прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення пацвердзілі факт затрымання мужчыны, адзначыўшы, што ў цяперашні час паліцэйскія вядуць з ім размову. Працэсуальнае рашэнне будзе прынята пазней.

Каментары