![]() |
бел | рус |
Дадзеныя аб загінуўшых у спецаперацыях Мінабароны РФ абвешчаныя дзяржтайнай.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аднёс да дзяржаўнай таямніцы звесткі Мінабароны РФ пра страты падчас правядзення спецаперацый у мірны час, падпісаўшы адпаведны ўказ, перадае LB.ua.
Раней дзяржаўнай таямніцай лічыліся звесткі пра страты асабовага складу толькі падчас ваенных дзеянняў, адзначае РИА Новости.
Нагадаем, што Расея афіцыйна не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях на Данбасе, хоць былі зафіксаваныя шматлікія сведчанні адваротнага. Да прыкладу, два кадравых ваенных расійскай арміі знаходзяцца пад арыштам ва Украіне пасля таго, як былі затрыманыя ў раёне Шчасця.
У сярэдзіне траўня былі знойдзены тры свежыя магілы тамбоўскіх спецназаўцаў, якія прымалі ўдзел у баях на ўсходзе Украіны.
Каментары