![]() |
бел | рус |
Прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў адкрыў у рэспубліцы філіял мотаклуба «Начныя ваўкі» і стаў яго лідэрам.
У сацыяльных сетках Кадыраў напісаў, што ўступіў у мотаклуб, паколькі цалкам падзяляе яго ідэі і мэты, паведамляе Радыё Свабода.
Акрамя Кадырава, членамі «Начных ваўкоў» сталі яшчэ 15 жыхароў рэспублікі. Усе яны падпісалі так званую «прысягу» мотаклуба і атрымалі з рук лідэра руху, Аляксандра Зладостанова, скураныя камізэлькі з сімволікай. На думку Залдастанава, Кадыраў - ваяр, ад учынкаў якога «шмат чаго залежыць».
Залдастанаў (па мянушцы «Хірург»), які знаходзіцца ў санкцыйных спісе ЗША і Канады, беспаспяхова спрабаваў арганізаваць мотапрабег Масква-Берлін, падчас якога на беларуска-польскай мяжы ў байкераў «абшуквалі нават касметычкі».
Каментары