Пікет салідарнасці са зняволеным у Расеі беларусам Кірылам Сілівончыкам

21:59, 24.05.15 - В мире

У Варшаве адбыўся пікет салідарнасці са зняволеным у Расеі беларусам Кірылам Сілівончыкам.

Акрамя таго, беларусы і ўкраінцы Варшавы прынеслі пад будынак Расейскай Амбасады плакаты з надпісамі і партрэтамі іншых палітзняволеных у Расеі – Надзеі Саўчанкі і Міколы Карпюка, паведамляе Радыё Рацыя.

"Немагчыма, каб у 21-ым стагоддзі чалавека саджалі так, як быў пасаджаны Кірыл Сілівончык. Фактычна ён з’яўляецца ахвярай расейскай агрэсіі ва Украіне. Заціскаюцца гайкі ў Расеі не проста так. Пуціну і ўсё прапагандзе Пуцінскай увесь час даводзіцца хлуісіць, хлусць і хлусіць. І, замест таго, каб прызнаваць праўду, яны распачалі рэпрэсіі ў Расеі. Асуджаны не толькі Кірыл Сілівончык, асуджаныя і расейскія грамадзяне па аналагічных артыкулах. Імперыя робіцца ўсё больш жорсткай на нашых вачах.", кажа адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

У красавіку гэтага году Кірыл Сілівончык быў асуджаны на два гады турмы за рэпост у сацыяльных сетках у падтрымку Украіны.



Фота: Радыё Рацыя

Kомментарии