На Харкаўшчыну СБУ выкрыла кантрабанду зброі з Расеі

19:10, 09.11.15 - Украина

На Харкаўшчыне Служба бяспекі Украіны сумесна з памежнікамі блакавала спробу кантрабанднага ўвозу ў Украіну з Расеі агнястрэльнай зброі, гранатамётаў, патронаў і выбухоўкі.

Праваахоўнікі затрымалі кантрабандыста зброі - ураджэнца Луганскай вобласці - на лініі дзяржаўнай мяжы з РФ. Яго саўдзельнік, які давёз зброю да ўкраінскай мяжы, паспеў збегчы ў Расею. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

У зламысніка канфіскаваныя бясшумныя снайперскія вінтоўкі ВСС, аўтаматы Калашнікава, гранатамёты розных мадыфікацый, патроны да іх, трацілавыя шашкі і электрадэтанатары.



Следчымі Упраўлення СБ Украіны ў Харкаўскай вобласці пачата крымінальная вытворчасць па ч. 2 арт. 201 (кантрабанда зброі і боепрыпасаў) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Kомментарии