У Расеі таксама захацелі ўвесці "налог на тунеядство"

17:49, 26.05.15 - Россия

"Ноу-Хау" луканомікі вельмі спадабалась расейскім уладам.

Федэральная служба па працы і занятасці РФ "Роструд" прапануе збіраць так званы падатак на дармаедства са ўсіх грамадзян, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, за выключэннем афіцыйна працаўладкаваных, зарэгістраваных беспрацоўных, студэнтаў, пенсіянераў і іншых ільготных катэгорый.

Пра гэта са спасылкай на «Інтэрфакс» паведамляе lenta.ru. Паводле слоў намесніка кіраўніка ведамства Міхаіла Іванкова, такі плацёж мусіць перашкаджаць нелегальнай занятасці.

Фота: ZN.ua

Kомментарии