На ўшанаванні Міхала Валовіча беларусы выступяць супраць Пушкіна

17:33, 09.06.15 - Политика

У Магілёве нядаўна ўсталявалі помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На пастаменце — урыўкі з вершаў класіка расейскай літаратуры. Адзін з іх, «Клеветникам России», выглядае вельмі правакацыйна.

Ён адрасаваны тым, хто спачуваў у Еўропе паўстанцам, якія ўзняліся ў 1830 годзе супраць расейскай улады.

Таму сёлета, 13 жніўня, супраць помніка і радкоў Пушкіна ў Магілёве беларусы выкажуцца каля мемарыяльнага знака, прысвечанага аднаму з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 Міхалу Валовічу (1806-1833), якога па загаду Мураўёва закатавалі ў Гародні. Гэта той самы Пушкін, якому ставяцца помнікі сёння ў Беларусі, пісаў Вяземскаму: “Восхищаюсь храбростью поляков (маецца на ўвазе 1830-1831 гадоў. – Б.Б.). Но всё таки их надобно задушить, и наша медлительность мучительна”.

Ва ўшанаванні Міхала Валовіча і яго паплечнікаў прымуць удзел грамадскія актывісты, літаратары, барды і гісторыкі з усёй Беларусі. Ушанаванне пачнецца ў 11 гадзін каля мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна. Шчыра запрашаюцца ўсе жадаючыя з усёй Беларусі.



Фота: Барыс Баль, Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя

Kомментарии