Расейскі праваабаронца: Беларусь можа страціць сувэрэнітэт па «крымскім сцэнары» на працягу 2–3 гадоў

12:06, 03.06.15 - Политика

Беларусь — адзін з найбольш імаверных аб’ектаў экспансіянісцкіх памкненьняў Крамля, лічыць расейскі праваабаронца Юры Джыбладзэ.

Такую думку ён выказаў у Варшаве на прэзэнтацыі дакладу пра сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта са спасылкаы на charter97.org паведамляе Радыё Свабода.

Паводле слоў Джыбладзэ, на працягу двух-трох гадоў Беларусь можа страціць сувэрэнітэт па «крымскім сцэнары».

«Лукашэнка з палітычных прычын ня можа выключыць кнопку расейскага тэлебачаньня, і атрымліваецца, што беларускае грамадзтва зазнае штодзённае бамбаваньне прапагандай. На жаль, яна працуе ня толькі ў Расеі, але і на ўвесь рэгіён, уключаючы Беларусь. Атрымліваецца, што, маючы расейскія войскі ўжо ўнутры Беларусі, маючы гэтую масіраваную прапаганду, якая выявілася эфэктыўнай зброяй у сытуацыі гібрыднай вайны, розныя групы прарасейскіх актывістаў беспакарана дзейнічаюць у Беларусі. І ў выніку праз два-тры гады, калі будзе працягвацца гэтая ж сытуацыя і калі гэтая прапаганда будзе бесьперашкодна ліцца на беларускіх грамадзян — значная частка беларусаў самі захочуць стаць часткай „рускага сьвету“. І гэта абыдзецца Пуціну таньней, чым пасылаць войскі», — кажа ён.

Kомментарии