![]() |
бел | рус |
Мікалай Аўтуховіч абскарджвае запазычанасць па страхавых ўзносах за час знаходжання ў турме.
Былы палітвязень і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч працягвае
абскарджваць дзеянні аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
(ФСАН) Ваўкавыскага раёна, які патрабуе ад яго сплаціць запазычанасць па
абавязковых страхавых унёсках у бюджэт, прадугледжаных для
прадпрымальнікаў, паведамляе Радыё Рацыя.
“Запазычанасць
у памеры 1 мільён 836 тысяч рублёў нібыта ўзнікла за перыяд з 27 лютага
па 31 снежня мінулага году”, – гаворыць Мікалай Аўтуховіч. - Нават і
гэтую суму я не хачу ім плаціць, бо я ім нічога не павінен. Зараз пішу
прыватную скаргу ў абласны суд, што Мастоўскі суд адмовіўся разглядаць
маю скаргу. А яны патрабуць грошы – плаці і ўсё. Нават даслалі судовых
выканаўцаў, якія кажуць: “Хаця ты не зарабляеш, павінен плаціць”. Куды
мне ісці? Дапусцім я вазьму недзе грошай і заплачу, а прыйдзе да мяне
падатковая і скажа: “Аўтуховіч, а дзе ты гэтыя грошы ўзяў?”. Замкнёнае
кола атрымліваецца.
Частку гэтага тэрміну Аўтуховіч знаходзіўся у
турме, а пасля вызвалення, у пачатку чэрвеня быў працаўладкаваны, і
гэты перыяд таксама ніяк не можа патрапляць пад падаткаабкладанне. У
сувязі з гэтым Мікалай Аўтуховіч просіць прызнаць дзеянні. па налічэнні
яму запазычанасці па абавязковых страхавых унёсках у бюджэт фонду –
незаконнымі.
Kомментарии