Баранавіцкі актывіст заяўляе, што яго збілі міліцыянты

11:48, 02.06.15 - Политика

Баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Кірыла Лукшу пасля акцыі пратэсту збілі міліцыянты.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў сам пацярпелы. Сітуацыю каментуе сустаршыня арганізацыі “Малады Фронт” Андрусь Цянюта:

- Кірыл Лукша працягнуў серыю акцый супраць дэкрэту аб тунеядстве. Падчас чарговай акцыі актывіст быў затрыманы і збіты міліцыяй. Мы лічым, што гэта было перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і працяг палітычнага пераследу актывістаў арганізацыі.

Нагадаем, што раней Кірыл Лукша разам з Аляксандрам Пялепам пратэставалі з плакатам “Мы за справядлівасць” ды партрэтам Аляксандра Лукашэнкі каля прахадной Баранавіцкага вытворчага баваўняна-папяровага аб’яднання. Акцыя была скіравана супраць скарачэння рабочых прадпрыемства, сярод якіх была ягоная маці.

Гэтым разам актывіст хадзіў з плакатам, на якім была напісана просьба пра дапамогу ў выплаце падатку на “дармаедства”. Кірыл мае намер працягнуць пратэсты ды напісаць заяву па факце пабояў у міліцыю.

Крыніца: Радыё Рацыя

Kомментарии