У Беларусі актывізаваліся “кішэнныя прафсаюзы”

16:55, 26.05.15 - Политика

Беларускі дыктатар і так званы "прэзідэнт" Аляксандр Лукашэнка даў загад заганяць беларусаў у афіцыйныя прафсаюзы

Беларускі прафсаюз работнікаў розных форм уласнасці “Садружнасць” мае намер прыцягнуць у свае шэрагі звыш ста тысяч чалавек, якія занятыя ў прыватным сэктары эканомікі Гарадзенскай вобласці.

Як паведамляе Радыё Рацыя, такое рашэнне ўзнікла пасля VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, на якім дыктатар Аляксандар Лукашэнка загадаў стварыць суполкі дзяржаўных прафсаюзаў на ўсіх без выключэння прадпрыемствах, што на думку намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча сведчыць аб жаданні татальнага кантроля з боку беларускіх уладаў:

- Чым будзе займацца гэты прафсаюз? Тымі функцыямі, якія не ўласцівыя прафсаюзу. Калі будуць узнікаць пытанні абароны правоў, заробку, умоваў працы, аховы працы, такі “кішэнны” прафсаюз не ў стане абараніць простага чалавека. “Кішэнны” прафсаюз заўсёды становіцца на бок працадаўцы, ён ніколі не будзе абараняць правы простых людзей.

На Гарадзеншчыне са ста тысяч занятых у прыватным сектары эканомікі работнікаў у структуры федэрацыі прафсаюзаў Беларусі уваходзіць толькі 10 000. Прафсаюз “Садружнасць” з’яўляецца структурным падраздзяленнем федэрацыі прафсаюзаў і аб’ядноўвае ў асноўным індывідуальных прадпрымальнікаў, большасць з якіх не выказвае даверу прафсаюзу і не ўваходзіць у яго шэрагі.

Kомментарии