Вользе Мікалайчык далі 13 сутак за касмэтычку для «Начных ваўкоў»

16:39, 26.05.15 - Политика

Рэжысэр Вольга Мікалайчык пакараная 13 суткамі арышту за акцыю 29 красавіка каля расейскай амбасады, а праваабаронца Кацярына Садоўская за гэтую ж акцыю атрымала штраф 60 базавых велічынь.

Жанчыны хацелі перадаць у расейскую амбасаду касмэтычку для расейскіх байкераў, паведамляе Радыё Свабода.

"Касметычка "Начных ваўкоў" — прадмет жартаў у інтэрнэце, мем, які ўзнік падчас мотапрабегу расійскіх байкераў з клуба "Начныя ваўкі". Калі байкераў правяралі на беларуска-польскай мяжы, у іх рэчах знайшлі жаночыя касметычкі.

Фота: Радыё Свабода

Kомментарии