Пресс-секретарь МВД "не увидел" российский триколор в машине Оршанского ОМОНа

14:05, 13.03.17 - Беларусь

Почему белорусские правоохранители ездят на машинах с атрибутикой других государств?

Пра гэта «Наша Ніва» спыталася ў прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Канстанціна Шалькевіча.

Пасля акцыі «недармаедаў» у Воршы 12 сакавіка міліцыя затрымала Паўла Севярынца. Увагу людзей звярнуў факт, што за лабавым шклом машыны, у якую супрацоўнікі сілавых структураў пасадзілі палітыка, былі сувеніры ў колерах расійскага дзяржаўнага сцяга, з абрысамі Расійскай Федэрацыі і надпісам «Расія» ды выявамі дзвюхгаловага арла.



Спадар Шалькевіч адказаў, што на фота, пра якое ідзе гаворка, ён не ўбачыў расійскай сімволікі: «Ні сцяга, ні герба».

«Што вы маеце на ўвазе? — спытаў Шалькевіч. — Калі я надзену чырвона-бела-сіні касцюм, вы ў мяне будзеце пытацца, чаму я ў трыкалоры хаджу? Я вас цудоўна разумею, таму кажу — ні сцяга, ні герба я там не ўбачыў. Таму каментаваць мне з гэтай нагоды няма чаго. У вас абсалютна нявернае разуменне таго, што такое сімволіка».

Kомментарии