Прывітанне ад звычайнага хлопца.

1:39, 09.09.15 - Беларусь

Ведаеце спадарства, а сучасная моладзь згублена ў жыцці.

Я не кажу пра тых забяпесчаных багаццем татусей ды бабусей. Аповед пойдзе пра звычайных хлопцаў ды дзяучат. Якія выраслі разам з намі у адным двары, хадзілі ў адну школу ці інстытут, жывуць побач. Менавіта пра эканоміку у жыцці нашым.

Мы ніхто у сябе дома... Так, прызнаце гэты факт, мы ніхто. Чаму так? Ня ведаю. Канешне, зараз пачнецца выбух у галовах кшталту "ААА, НЕ МУЦИ ВАДУ У МЕНЯ ВСЕ ЧЕТЕНЬКО". Но мы та з вамі ведаем, як нам у сваёй хаце ЧЕТЕНЬКО...

Сябры, заўважаю, што зараз, калі эканамічнае становішча вельмі кепскае, ды грашоў не хапае на пракорм, людзі здрадзяць сумленню, свайму гонару ды годнасці. Не, я магу зразумець, калі ў жанчыны ці маладога хлапца есць cямейка, тады так, каб пракарміць, трэба нешта думаць. Дзіця хоча есці, а жонка - цудоўна выглядаць. Аб чым гэта я? Ды аб нашых заробках і працах. Я думаю, не сакрэт, што у нашай роднай краіне "невялічкія" перашкоды з гэтым. Працы няма... І куды дзелася гэта стабільнасць, якой зайздросцілі шматлікія суседзі з Украіны ды Расеі. Дзеля працы робяць усе, і ідуць на ўсе.. Я думаю, не горш будзе нагадаць вам пра гэты "дэкрэт аб тунеядстве". Дык вось, многія маладыя хлапцы ды дзяўчаты замест таго, як зарабляць ды працаваць над сваім жыццем - выжываюць....

Думаю, ўжо можна ўвесці тэрмін такі сацыёлагам - САЦЫЯЛЬНАЕ ВЫЖЫВАННЕ... Насамрэч яно так. Дзеўкі нашыя, найпрыгажэйшыя ў свеце, будучыя матулі нашага роду, займаюцца тым, што дзеля грошау займаюцца рознымі КАНСУМАЦЫЯМІ ды Эскорт-паслугамі не толькі у краінах Бліжняга ўсходу. Ужо ў нашай краіне нават прыязджае які небудзь Ахмэд з грашыма і дзеўка, каб забяспечыць сабе, ляжа па яго ў ложак. Бо ў спадара грамадзяціна Катара або Кувейту ёсць грошы. А што зарабляце звычайны Беларус - правільна, недзе 200-400 далярау, і гэта будзе яшчэ неблага, калі мае працу і хоць які заробак. У невялікім раённым беларускім мястэчку недзе пад 100 тысяч насельніцтва склалася цяжкое становішча. Няма працы, пад банкротствам амаль усе прадрыемства ды тыя нешматлікія гіганты, што ў свой час грамелі па Беларусі, і дзе людзі, працуючы на 8 гадзін у дзень, маючы паўны сацыяльны пакет ды гарантыі, ведалі што яны заробяць, і калі хочуць болей, то ўсе са згоды, дый ва ўмовах заканадаўства.

Вельмі працадаўца клапаціўся аб тым, каб працаўнік данясе скаргу ў кантралюючыя ворганы. Зачынілася шмат прадпрыемстваў а тыя нешматлікія, увялі вельмі драконаўскія меры кшталту - не падабаецца - там дзверы... Спадзяванне на тое, што яны ўсе роўна знойдуць працаўнікоў, ды й заканадаўчыя ініцыятывы нашай улады вельмі развязваюць ім рукі. Прыватныя прадпрыемствы, дык гэта сапраўды кладзезь для кантралераў уладных ворганаў. Ведаю прыклад....

Менская фірма, каб плаціць меней заробку ды неяк эканоміць на рэсурсах, адкрыла ў невялічкам горадзе непадалеку ад сталіцы вытворчасць жалезных дзвярэй. Ва ўмовах крызы - дастаткова добрыя заробкі, але гэта даецца спадарству вельмі ненармаваннаю працай. У прамым сэнсе ад 8 гадзін раніцы да поўначы, а тое і да гадзіны ночы... Жудасна...

Калі ты не так пагледзіў на майстра вытворчасці - то зволяць, калі ты зрабіў брак - звальненне... Мясцовыя жыхары распавядалі, як аднойчы малады хлапец сарваў спіну на гэтам прадпрыемстве, ды сышоў на лякарны... Па прыходзе яму прапанавалі сыйсці... Такіх прыкладаў шмат і на дзяржаўных прадпрыемствах. Есць шмат прыкладаў, калі людзі дабіваюцца нейкай праўды ды робяць нешта, але якой цаною... Ды нажаль вельмі часта гэта паварачваецца тым, што чалавек не змагаецца, а апускае рукі.

Падагульняючы магу дадаць...

Нам, звычайным беларускім хлапцам ды дзяўчатам, патрэбна праца. І гэта не дробязь, а такая, каб мы маглі ва іпатэку набыць хату, каб стварыць сваю сямью, ажаніцца ды нарадзіць дзетак... Працаваць ва веліч сваей Бацькаўшчыны. Каб Беларус меў абарону правоў, як грамадзяніна, так і спажыўца ды працоўныя правы. Не на паперы, а па факце каб гэта ўсе было. Калі будзе праца з добрымі ўмовамі ды заробкам, калі грамадска палітычная сітуацыя будзе такая, што ўлада не будзе замінаць жыць народу. Тады і будуць беларусы жыць ў Беларусі, тады не будзе гэтых жахлівых клекатаў аб тым, што валюту вывозяць з краіны. Тады будуць Беларусы ў Беларусі а не ў Польшы ці Расеі.

Хочацца ж, вельмі хочацца быць вольным, мець вольную думку і даносіць яё сваім... А ці добра ад гэтага будзе гэтам сваім? Ці есць гэтыя свае? Узгадываецца кінастужка "ДУРАК", ведаеце вельмі цікавая, раю ўсім паглядзець.

Паказывае, вельмі паказывае стаўленне грамады, да чалавека вольнага, у якога яшчэ дабро жыве ў сэрдцы ды кроў бурліць у грудзях сапраўдная, а не гнілая, не згвалчанная філасофіяй спажыўства адзін аднаго, паядання пабраціма па зямлі ды па веры, і прыданні яго ганьбе дзеля сваіх інтарэсаў. "Шестеренье" друг на дружку, крысятніцтва, ды ўсаджванне нажа ў спіну...

І ва усім гэтым жыве звычайны беларускі малады чалавек ці дзяўчына, які сочыць за сабою, развівае свой культурніцкі ды інтэлектуальны ўзровень, можа даць грамадству вельмі шмат. Но не можа гэтага рабіць бо выжывае... Сістэма такая - "СНАЧАЛА ДЕНЬГИ ПОТОМ СТУЛЬЯ". А ніяк інакш жаж... Бо не заробіць.... Ты ніхто ў жыцці, пляваць на твае дасягненні, як творцы. Ты ці гаспадар ці жабрак.

Каставая сістэма на прыкладзе Беларусі засталася. Вычварэнства гэта ўсе сябры... Вычварэнства. Мы сучасныя цівілізаваная людзі, мы не Паўночная Карэя жа...


Зміцер Яжэўскі

Kомментарии