Алег Трусаў прапануе ўвесці ЦТ абітурыентаў толькі на беларускай мове

11:53, 09.06.15 - Беларусь

Старшыня ТБМ прапануе абавязковую здачу абітурыентамі экзамена на цэнтральнае тэставанне на дзяржаўнай беларускай мове.

У сувязі з гэтым накіраваны аткрыты ліст прэм’ер­-міністру Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па пашырэнні ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы ў сістэме адукацыі”.

“Абыякавае стаўленне Міністэрства адукацыі да пашырэння ў грамадстве беларускай мовы прывяло да таго, што з кожным годам колькасць абітурыентаў, якія здаюць беларускую мову на ЦТ, увесь час змяншаецца”, – чытаем у адкрытым лісце. Цяпер гэтая лічба ў тры разы меншая, чым на іспытах па рускай мове. У 2014 годзе рускую мову абралі 78 тыс. абітурыентаў, а беларускую ­ – толькі 26 тыс.

Толькі 3% абітурыентаў у мінулым годзе здавалі матэматыку пабеларуску. Гэта звязана з тым, што Міністэрства адукацыі мэтанакіравана знішчае навучанне на дзяржаўнай беларускай мове.

“Мы прапануемувесці з наступнага года абавязковую здачу абітурыентамі экзамена на ЦТ на дзяржаўнай беларускай мове”, – чытаем ў адкрытым лісце старышыні ТБМ да прэмер-міністра Беларусі.

Крыніца: Радыё Рацыя

Kомментарии