У Берасці напалі на журналіста Алеся Ляўчука (абноўлена)

17:00, 01.06.15 - Беларусь

Падчас здымкаў відэасюжэту да журналіста падбег невядомы мужчына ў цывільным, спрабаваў забраць камеру ды паваліў нашага калегу на зямлю. У справу ўмяшалася міліцыя, але ў пастарунак забралі... журналіста Алеся Ляўчука.

Алесь Ляўчук здымаў сюжэт пра шкоду палення. Што за чалавек у цывільным напаў на журналіста, невядома. «Цяпер я ў машыне ДАІ, едзем у пастарунак разбірацца», – паведаміў журналіст belsat.eu. Ён не ведае, ці быў нападнік працаўніком міліцыі.





Мужчына, які напаў на нашага калегу

Раней Алеся Ляўчука пераследавалі за супрацу з «Белсатам». Упершыню суд адбыўся яшчэ ў снежні 2014 г. – на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). Тады працэс адбыўся са шматлікімі парушэннямі. Суддзя Ларыса Назарэнка аштрафавала журналіста на Br 6 млн.

У сакавіку 2015 суддзя Раман Карабан аштрафаваў Алеся Ляўчука за супрацу з «Белсатам» амаль на Br 4 млн.

Kомментарии