У Беларусі пазыка па заробках за травень складае болей за 300 млрд рублёў

17:07, 08.06.15 - Экономика

Колькасць арганізацый і прадпрыемстваў у Беларусі, дзе на 1 чэрвеня не выплацілі заробак, вырасла на 45%!

У Беларусі за адзін месяц амаль напалову вырасла колькасць прадпрыемстваў і арганізацый, дзе на 1 чэрвеня не выплацілі заробак. Такія звесткі дае афіцыйная статыстыка, паведамляе euroradio.fm.

На 1 чэрвеня 2015 года ў 444 арганізацыях мелася пазыка па выплаце заробкаў перад амаль 76 тысячамі працоўных. Сума пратэрмінаванай пазыкі складае больш за 300 мільярдаў рублёў. Гэта  на 94 мільярды болей, чым 1 траўня.

Белстат: У Беларусі знізілася пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце

Пазыкі па выплаце заробкаў маюць пераважна сяельгаспрадпрыемствы, а таксама сюды трапілі будаўнічыя арганізацыі.

Еўрарадыё: "За 4 месяцы атрымалі 180 тысяч рублёў. Астатняе каўбасой і кансервамі"

Еўрарадыё: У Рагачове работнікам выдалі прэмію канцэнтраваным малаком?

Еўрарадыё неаднаразова распавядала, як на прадпрыемствах выплачваюць заробак натуральнай прадукцыяй. Аднак кіраўніцтва арганізацый інфармацыю абвяргала і ад каментароў адмаўлялася.

Kомментарии