На акцыю 25 сакавіка запрасілі замежных дыпламатаў

16.03.17 11:25 - Палітыка

Мікалай Статкевіч сустрэўся з паслом Брытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі.

Дэталі сустрэчы з амбасадарамі лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу не можа раскрываць, але кажа, што распавёў пра акцыю, запланаванай на 25 сакавіка, і пра намер зрабіць усё, каб пратэст быў мірным і негвалтоўным. Мікалай Статкевіч запрасіў прадстаўнікоў пасольстваў назіраць за акцыяй:

— Сустракаўся з часовым павераным ЗША і амбасадарам Вялікабрытаніі па іх запрашэнні, - паведаміў палітык. - Распавёў пра пратэсты і прычыны, якія іх выклікалі. Таксама паведаміў пра акцыю 25 сакавіка і пра наш намер зрабіць усё, каб гэты пратэст быў негвалтоўным і мірным. Запрасіў прадстаўнікоў абедзвюх амбасадаў да назірання за акцыяй. Ад пасла Расеі запрашэння на сустрэчу пакуль не было.

Марш абураных беларусаў пройдзе ў Мінску 25 сакавіка ў Дзень Волі - гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыя пачнецца а 14:00 ля Акадэміі Навук. Некалькі дзён таму Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу прыняла рашэнне даручыць Мікалаю Статкевічу ўзначаліць марш.

На наступны дзень - 26 сакавіка - акцыі пратэсту пройдуць па ўсёй краіне.

bnknews.org

Каментары