![]() |
бел | рус |
Прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, Лукашэнка пракаментаваў сваю сустрэчу з кіраўніцтвам Расеі.
- Прэзідэнт Расеі і прэм'ер не толькі паабяцалі, але прынялі рашэнне аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расеі, эканомікі Беларусі, - адзначыў Лукашэнка, кажучы аб выніках сваіх нядаўніх сустрэч з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе БЕЛТА.
Беларускі дыктатар дадаў, што падчас гэтых сустрэч бакі падрабязна абмеркавалі многія праблемы, дамовіўшыся разам выходзіць з складанай эканамічнай сітуацыі.
Тым не менш, аб канкрэтных дамоўленасцях паміж прэзідэнтамі не паведамляецца.
gazetaby.com
Каментары