![]() |
бел | рус |
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час і ў закрытай размове абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.
У чацвер 28 студзеня, адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. У прыватнасці, ўвага была сфакусавана на двух буйных падзеях: пасяджэнні "Вышэйшага Дзяржаўнага Савета", якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і трэцім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які таксама пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.
«Асноўнай тэмай як сённяшняй размовы, так і маючых адбыцца двух мерапрыемстваў з'яўляецца эканоміка. На ВДС эканамічныя пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а на форуме разгледжана, як працуюць канкрэтныя галіны над пераадоленнем цяжкасцяў у эканоміцы. У тэлефоннай размове гаворка ішла аб мерах па сінхранізацыі дзеянняў у існуючых умовах», - сказана ў паведамленні.
Лукашэнка і Пуцін звярнулі ўвагу на факт пачатку дзеяння пагаднення Украіны з ЕС аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і ў гэтай сувязі абмеркавалі дзеянні краін на бліжэйшую перспектыву ў гэтых умовах.
Прэзідэнты закранулі і некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.
Акрамя таго, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час і ў закрытай і больш грунтоўнай размове абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.
Каментары