Хадаркоўскі: Пуцін здзейсніў пераварот, рэвалюцыя непазбежна

09.12.15 13:54 - Палітыка

Заснавальнік арганізацыі "Адкрытая Расія", экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі заявіў на прэс-канферэнцыі аб тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін здзейсніў у краіне антыканстытуцыйны пераварот, і цяпер - для вяртання да дэмакратыі і прававой дзяржавы - у Расеі непазбежна рэвалюцыя.

Хадаркоўскі назваў законы, якія прымаюцца ў краіне, нелегітымнымі і заклікаў сабатаваць іх па меры сіл і магчымасцяў, падкрэсліўшы, што вяртанне ў прававое поле з падобнай сітуацыі і называецца рэвалюцыяй. Ён дадаў, што асноўная задача - зрабіць яе мірнай.

Па словах кіраўніка "Адкрытай Расіі", пасля падобнай змены ўлады прыйдзецца тэрмінова аднаўляць многія сферы жыцця дзяржавы, такія як адукацыя, навука, паліцыя. Ён адзначыў, што сродкі на гэта ёсць і іх трэба рацыянальна выкарыстоўваць, "а не абменьваць на лаяльнасць прайдзісветаў ў пагонах".

Сваю задачу Хадаркоўскі бачыць у прадастаўленні грамадству альтэрнатыў і дапамогі ў стварэнні пляцовак для абмеркавання вольнай будучыні краіны. Для гэтай мэты быў запушчаны праект "Адкрытыя выбары".

У ходзе прэс-канферэнцыі Хадаркоўскі таксама адхіліў абвінавачванні па справе аб забойстве мэра Нафтаюганска Уладзіміра Петухова, заявіўшы, што яно звязана са спробамі ўладаў "змяніць парадак дня". Дзейнасць "Адкрытай Расеі" выклікае ва ўладзе раздражненне, лічыць кіраўнік арганізацыі.


Радыё Свабода

Каментары