Вінцук Вячорка: Лукашэнка здае Беларусь у лапішчы “рускага міру”

18.11.15 14:57 - Палітыка

Куды рушыць Беларусь? Многія заходнія палітыкі – памыляюцца. Яны лічаць Аляксандра Лукашэнку “гарантам стабільнасці” ў рэгіёне, у якім адбываюцца ваенныя дзеянні.

Але гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснаці. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Радыё Рацыя выказаў грамадска-палітычны дзеяч Вінцук Вячорка. На яго думку, Лукашэнка “гуляючы з Захадам” няўхільна ідзе ў бок так званага “рускага міру”:

– Лукашэнка гуляе ў гэтую ўяўную адлігу атрымаўшы паўтара, два, тры мільярды ад Міжнароднага валютнага фонду, ад еўрапейскіх фондаў з гэтых рэсурсаў. Таму што Пуціну цяпер няма як карміць Лукашэнку і лукашызм у ранейшых аб’ёмах – дзве вайны. І ў гэтым сэнсе хай гэтыя еўрапейцы падкормліваюць Лукашэнку, які павольна, але няўхільна здае Беларусь у лапішчы “рускага міру”.

Пацверджаннем таму з’яўляецца і магчымае размяшчэнне расейскіх авіяцыйных базаў на тэрыторыі Беларусі. У пытанні базаў засталося шмат незразумелага, і хоць Лукашэнка заяўляў, што такіх базаў у нас нібыта не будзе, верыць у гэтыя словы – не выпадае, дадаў Вінцук Вячорка.

Каментары