Сустрэча з расейскім прапагандыстам Старыкавым у Мінску пачалася з бойкі і скандавання «Чамадан, вакзал, Расея!»

16.11.15 16:56 - Палітыка

Насуперак анонсу, вядучы тэлеканала АНТ Вадзім Гігін не стаў весці сустрэчу з расійскім прапагандыстам Мікалаем Старыкавым.

Нагадаем, што пад ціскам грамадскасці гатэль «Беларусь» і кнігарня «Светач» адмовіліся праводзіць сустрэчу са Старыкавым. Яе перанеслі ў Дом Масквы — расійскі культурны цэнтр у Мінску.

Само спатканне пачалося з бойкі. Група юнакоў пачала скандаваць «Чамадан, вакзал, Расея!». Ахоўнікі накінуліся на іх і пасля тузаніны выцягнулі з залы.

Некаторыя гледачы пасля гэтага выйшлі з залы.






nn.by

Каментары