Лукашэнка рвецца да Пуціна на "сур'ёзную размову"

16.11.15 12:36 - Палітыка

Лукашэнка свой першы пасля "прэзідэнцкіх выбараў" візіт мае намер здзейсніць у «не чужую» Расею па запрашэнні прэзідэнта РФ Пуціна для "сур'ёзнай размовы" на тэму адносін паміж саюзнымі краінамі.

"Гэта правільна будзе, што пасля" прэзідэнцкіх выбараў" у Беларусі, як звычайна, я наведваю ня чужую мне Расею, як бы камусьці не падабалася. Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытанні", - сказаў сёння дыктатар на сустрэчы з паслом РФ А.Сурыкавым, перадае AFN.by.

«Я гатовы да сур'ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расейскіх адносін, - сказаў беларускі кіраўнік. - Ёсць, пра што пагаварыць, і адкрыта пагаварыць, каб у нас не было ніякіх недамовак. Давайце адкрыта абмяркуем нашы і праблемныя пытанні, калі яны ёсць, і пазначым перспектыву".

Разам з тым, да сустрэчы з Пуціным ён прапанаваў «скарэктаваць некаторыя напрамкі» двухбаковага супрацоўніцтва з тым, "каб зняць некаторыя насцярожанасці".

Прэс-служба Лукашэнкі не ўдакладняе дату маючага адбыцца візіту.

Каментары