![]() |
бел | рус |
Паводле закона, прыцягнуць да адказнасці лідара руху салідарнасці «Разам» мог толькі сам «пацярпелы» - Уладзімір Пуцін.
Як паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык, суд Цэнтральнага раёну 9 кастрычніка прыняў рашэньне аб накладаньні штрафу на падставе трох пратаколаў аб адміністратыўным парушэньні, складзеных паводле ягоных прамоваў падчас вулічных акцыяў 23 верасьня і 4 кастрычніка. Прычым адзін з пратаколаў быў складзены паводле артыкула аб нецэнзурнай лаянцы і зьнявазе асобы ў выказваньні: «Хуцін Пуйло».
З гэтай нагоды Вячаслаў Сіўчык сказаў:
«Сілавыя структуры, якія мусяць бараніць незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны, клапоцяцца пра гонар і годнасьць чалавека, які залівае крывёю Ўкраіну і ўяўляе небясьпеку для Беларусі. Таму гэтую ўладу нельга назваць беларускай, а яе служкаў я лічу пуцінскімі халуямі».
Менскі гарадзкі суд прызнаў парушэньне працэсуальных нормаў у судзе першаснай інстанцыі.
Каментары